Тая, ужо досыць далѐкая падзея здарылася напрыканцы красавіка. На вуліцах
і завулках старога вялікага горада смаркацела вясна. Чаканнем “des aventures
incroyables” (неверагодных зда-рэнняў) і прадчуваннямі лѐсавызначальных падзей варушылася яна ў душы
сямнаццацігадовага хлопца.
Усѐ прадказвала цуд – і вецер, які з лѐгкім стукам форткі залятаў у клас, і старыя дрэвы за
вакном, гатовыя вось-вось выбухнуць клейкай маладой лістотай, і красавіцкі
маладзік, што загляд-ваў у мае рамантычныя сны каліграфічнай літарай “С” (секс,
секс…).
Нязведаны, загадкавы свет
прыадчыняў там сваѐ покрыва. У тых снах гулялі ружовыя вет-ры, шапацеў-плѐскаўся блакітны акіян, і чароўныя жанчыны раскрывалі
мне свае таямніцы. Што такое ветры, хлопец, які жыў у мікрараѐне з рамантычнай назвай “На сямі вятрах”, ужо ведаў.
Што такое чароўная жанчына – толькі здагадваўся. Здагадкі патрабавалі
пацверджанняў. Таму я прагна ўглядваўся ў твары сустрэчных жанчын, намагаючыся
ўбачыць сярод іх тую, што стане маім пер-шым адкрыццѐм, але яны не звярталі на мяне ніякай увагі і
прабягалі міма. Ці то мой позірк быў занадта пажадлівым, ці то маладжавы мой
выгляд выклікаў пэўную іх асцярогу. Дый што іншае маглі выклікаць у іх
недарэчны чубчык ды камечаны пінжачок сарамлівага, бітком набітага комп-лексамі
маладога (метр з кепкай) чалавека? З такімі данымі трэба піць бром ды чытаць
Фройда, а не зашчэплівацца ў цѐмным закутку, празваным
бацькам “цешчыным пакоем”, і драпаць там гру-бым металічным пяром на цнатлівай
чысціні мелаванай паперы рамантычныя вершы, прысвеча-ныя той, навечна першай.
Зараз, ужо даўно раскусіўшы
розныя варыянты жаночых загадак, я ведаю, што рабіць. Тады ж пісаў, чуючы ў
музыцы рыпучага пяра жарсныя акорды будучых асалод. О, калі б ведаў, якія віршы
мне хутка давядзецца страчыць, я зусім не еў бы той зімой памяранцаў з
аліўкамі.
– Прычым тут аліўкі? –
запытаецца чытач. А вось прычым. Той зімой, якая папярэднічала маѐй сямнаццатай вясне, у гароднінную краму, што
размяшчалася як раз у нашым доме, завезлі нябачаных да той пары таўстаскурых
мараканскіх памяранцаў і масляністых, як вочы сытага ката, грэцкіх алівак.
Сказаць, каб яны мне спадабаліся, гм!!! Але мама! Ох, ужо тыя мамы, дай ім Бог
здароўя!
– Вітамін Б, вітамін С…
Эпідэрміс, імунітэт, гены роста… – Якіх толькі навуковых тэрмі-наў ні
напрыдумвала маці, запіхваючы ў мяне чарговую порцыю тых вітамінаў. Я люблю
сваю ма-тулю, і нават сѐння працягваю паслухмяна глытаць замарочныя дыеты і
выконваць неймаверныя ачышчальныя працэдуры…
Цяпер памножце мае сямнаццаць год
на той багаты спэктр вітамінаў, якія спрыяюць павы-шэнню сексуальнага тонуса, і
вы зразумееце і юрлівы бляск у маіх вачах, і маѐ
рыфмаплѐцтва, і эратычныя сюжэты маіх сноў.
Як хутка высветлілася, шапацелі
аркушы і рыпелі пѐры не толькі ў маім закутку. Гнулася пяро і пад
пальцамі вялікага драматурга чалавечых лѐсаў, які
ставіў тымі вясновымі днямі апошнія кропкі ў п’есе з рабочай назвай “Першае
сексуальнае адкрыццѐ нецярплівага юнца”. Даваліся апошнія ўказанні
касцюмерам, грымѐрам, асвятляльнікам, а стуканне малатка работніка
сцэны, які рыхтаваў тэатральныя падмосткі, гарманічна супала з патрабавальным
дзвынканнем будзільніка.
Заслона была ўзнятая і сюжэтная
лінія пачала разварочвацца мудрагелістай спіраллю, уцяг-ваючы мяне, галоўнага
героя, у віхуру хутказменных сцэн, няхітрых маналогаў і забаўных дыяло-гаў.
Хаця цяжка сказаць, хто быў у той п’есе галоўным, хто другасным, а хто й проста
выпадко-вым героем. Дый ці ставілася яна ўвогуле, а не была нейкім
нагрувашчаннем хаатычных непара-зуменняў.
Як бы там ні было, але падзеі
таго дня ад самага дэбюта развіваліся зусім незвычайна.
Адразу ж пасля таго, як la
cloche a sonne au premier cours (празвінеў званок з урока француз-скай
мовы), ранішнюю цішыню ўзарваў сігнал пажарнай трывогі. Усхваляваныя настаўнікі
зага-далі ўсім школьнікам выйсці на школьны двор, што тымі было ўспрынята з
бурнай радасцю. Па зацверджаным вышэй плане эвакуацыі мой дзясяты “Б”
развярнуўся ля масіўнай школьнай брамы.
Хутка на двары запанавалі вясѐлыя жарты і шум. Хтосьці курыў, кідаючы бычкі ў праѐмы школьных сутарэнняў, адкуль ужо цягнуўся жоўты
смярдзючы дым ад шклаваты, якая тлела падо-
бна
няўдаламу любоўнаму раману. Дзесьці спрачаліся аб тым, на які час закрыюць
школу. А хто й проста пазяхаў, лежачы на ўжо зафарбаваным маладой травой
перыметры школьнага газону. Пры-ніклыя да зямлі цені яшчэ не прыкрытых лістотай
галінак дрэў неміласэрна таптала наша класная – настаўніца французскай мовы.
– Mes amis, mes amis, –
крычала Ганна Самойлаўна, спрабуючы з’арганізаваць дзясяты “Б” у кіраваную
масу. Des efforts vaine – намаганні яе былі марнымі. Хвілін праз
трыццаць, раскалоўшы-ся на “пралетарыяў” ды “інтэлектуалаў”, клас знік з
школьнага двара. “Пралетарыяў” паглынуў мясцовы рэгенератарны завод.
“Інтэлектуалаў” прыгрэлі парэшткі старога касцѐла.
У першых расла колькасць
выгружаных вагонаў, у другіх – колькасць завучаных дамінант-септакордаў і
расповядаў аб перапрабаваных аднакласніцах. Распавядалі ўсе, сарамліва маўчалі
двое. Другім быў сектант-пяцідзясятнік, наш выдатнік Алейнік. Першым – ваш
апавядальнік.
Паміж “класавымі” групамі
расцягнулася вузкая паласа чыгуначнай лесапасадкі – “лінія”, як называў яе
мясцовы люд. Тая лінія і стала сцэнічнымі падмосткамі, на якіх і была сыграна
куль-мінацыйная частка далей апісанай мною трагікамедыі – нейкага
“сюррэалістычнага сну ў краса-віцкі дзень”.
Такія “лініі” пазней я
сустракаў у мностве і ў нас, і ў розных канцах свету. Іх прызначэнне, здаецца,
у тым, каб вецер не выдзімаў насып летам і не засыпáў рэйкі снегам
зімой. Не ведаю, маг-чыма, дзе-небудзь яны й выконваюць сваѐ прамое прызначэнне. Наша ж лінія спакон веку
(асаблі-ва ў цѐплы час года) была прытулкам алкашоў і бескватэрных
закаханых…
Аднак вернемся да падзей п’есы.
На сцэну выходзіць дэкласаваны элемент Себасцян Сата-ноўскі.
– А Лявонцеўна, каб ѐй скулля, бэндзіла: “Прапашчы ѐн у цябе, Вандачка. Вой, убачыш, ка-бетка, загіне за
понюх табакі.” І як быццам у ваду глядзела. – Так пракаментавала першы турэмны
тэрмін сына Ванда Францаўна Сатаноўская.
Бліжэй да вечара, калі класная
“арыстакратыя” амаль забыла пра сваіх пралетарскіх тавары-шаў, у пахіленай
касцельнай браме ўзнік Сатаноўскі. На яго захмялелым твары блукала таямнічая
ўсмешка. У рэзкіх рухах адчувалася ўсхваляванасць, тое ж чулася і ў яго
бязладнай таропкай га-ворцы. З недагрызкаў Сатаноўскіх сказаў можна было
зразумець, што на лініі адбываюцца нейкія загадкавыя і досыць цікавыя падзеі.
– Карацей, пацаны, бабу хочаце?
– выгукнуў пад канец Себасцян.
Пасля гэтых слоў у Міхася на
гэдээраўскай гітары лопнула шостая струна і густы гук яе віб-рацыі доўга чуўся
ў мярцвецкай цішыні, якая апанавала касцельную прастору.
– Ну, дык мы рыем? – сплюнуўшы
бычком дарагой цыгарэты “Опал”, разбудзіў цішыню Себасцян. Твары тых, каму
адрасавалася гэтае пытанне, выцягнуліся і выявілі крайнюю заклапо-чанасць, якая
межавала з лѐгкім вар’яцтвам. Адчуванне магчымасці нечаканай і
блізкай асалоды несумненна замінала пацанам засяродзіцца. Усе чамусьці
запытальна паглядзелі ў мой бок (быц-цам гэта я толькі што пахваляўся сваімі
сэксуальнымі перамогамі), нават сектант Алейнік грахоў-ным позіркам утаропіўся
ў мае спалоханыя зрэнкі. Не буду хлусіць, мне гэта спадабалася.
Крыху сабраўшы думкі і
выяўляючы найграную абыякавасць, я пацікавіўся:
– Ісці далѐка? – Гэта прагучала так, нібыта недзе побач у мяне
была іншая альтэрнатыва.
– Ды не. Вунь, у кустах на
лініі. – Патлумачыў Сатаноўскі.
Адкінуўшы масіўную з
выкшталцонымі лацінскімі літарамі пліту, мы спешна пазапіхвалі нашы гітары ў цѐмную катакомбу…
Уздымаючы вясѐлкавы пыл дарогі, якая вілася паміж кааператыўных
гаражоў ды нейкіх бу-дак, “інтэлігенцыя” кранулася насустрач дурманлівай
навізне. Адлегласць паміж “класамі” пачала скарачацца.
Па дарозе Сатаноўскі распавѐў нам аб падзеях, што адбываліся на лініі. Выявілася,
што май-стар-пастаноўшчык уключыў у п’есу новых героеў. Мужчыну і жанчыну.
Дакладней, двух муж-чын і адну жанчыну. Класічны трохкутнік, які лѐгка вырашаўся ў палявых варунках прычыгунач-най
лесапасадкі. Трохкутнік ужо нястрымана наталяўся сексуальна-гарэлачнымі
ўцехамі, калі на лінію ступіла нага “пралетарыяў” дзясятага “Б”. Пралетарыі
былі нагружанымі “Кагорам” і “Жы-гулѐўскім півам”,
набытымі за грошы, заробленыя на разгрузцы вагонаў. Школьнікі пілі. Хмялелі і з
цікавасцю назіралі за трохкутнікам, хаваючыся за кустамі зазелянелага глогу.
Пасля чарговай шклянкi адбылося ўзбуджэнне, пасля наступнай – бунт, і
рэвалюцыянэры выйшлі з падполля. Убачыўшы рашучыя твары маладых секс-агрэсараў,
гаспадары жаночага цела прапанавалі камп-
раміс.
Два “Кагоры” – і цела, якое мірна пахрапвала на ядвабнай траве, перакачавала да
“прале-тарыяў”. Што адбывалася з ім, пакуль на лініі не з’явілася наша
“інтэлігенцыя”, чытач можа здагадацца сам. Я гэта апісаць не ў стане. Хаця й
ведаю падрабязнасці…
Мяккае сонечнае святло ласкала
набухлыя почкі канадскага клѐна і фрывольны ветрык
блу-каў у віхрастых чубах маладых хлопцаў, што стоўпіліся на ўзлеску лініі.
Цэнтральнай фігурай, што кіравала гэтым урокам першых азоў сексалогіі, быў
невысокі, каржакаваты падлетак Іван Ка-робка. Ваня быў жывым увасабленнем таго,
як прозвішча калі-нікалі дакладна перадае фізічныя і маральныя якасці яго
носьбіта. У жыцці я ведаў маѐра Г.Гаўнова. Завяраю вас,
будзь у яго іншае прозвішча – яно зусім не пасавала б да яго ўнутранага зместу.
Ці мой узводны – старшы сяржант К.Казѐл. Ну казѐл казлом! Ад яго нават смярдзела казлячынай.
Іван Каробка квадратурай цела і
маральнаснай пустэчай сваѐй галавы на здзіўленне яскрава нагадваў кардонную
абутковую каробку. Але ж, Божа праведны! – як мяняюць людзей абставіны! У тыя
вечаровыя хвіліны цюхцяй Каробка сваімі ўпраўнымі дзеяннямі і ўпэўненымі
камандамі вы-глядаў як масціты вараціла секс-індустрыі.
Распіхваючы локцямі натоўп, да
распарадчыка наблізіўся Сатаноўскі.
– Во, новых прывѐў.
Шоргатлівай паходкай жакея Іван
наблізіўся да нашай групы і раптам спытаў:
– Voulez-vous la femme?
“Інтэлектуалы” азірнуліся на
мяне. На іх спалоханых фізіяноміях жыў страх дзяцей, якія баяцца праспаць
навагоднюю ноч. Ад пачуццяў, якія перапаўнялі мяне, язык мой распух і
перат-варыўся ў рашпіль, нараджаючы не словы, а нейкія шыпучыя з падсвістам
гукі. Нарэшце ў мяне вырвалася адна больш-менш звязная фраза:
– Pourquoi pas. (Чаму б і не.)
– Тады за мной, – усміхнуўся
Іван, павярнуўся і дзелавіта панѐс мажны
квадрат свайго цела да ледзь прыкрытых маладой лістотай кустоў. Побач угодліва
затупаў Сатаноўскі. За імі бязладнай шарэнгай пасунулася “інтэлігенцыя”.
– Стоп! – Загадаў
секс-распарадчык. Мы ў чаканні заціхлі на ўзлеску і, выцягнуўшы шыі, заглядвалі
ў ціхую шэрань прыдарожных кустоў. Там ляжала тое, аб чым я так горача марыў,
аб чым плакаўся ў начной цішыні глянцаванай паперы. Адтуль насустрач нам
мядзвежай паходкай выйшаў злодзей-рэцыдывіст Саша Шпак.
– Гэй, Яшчык! – Звярнуўся Шпак
да Каробкі. – Вы каго бамбілі?
Азначэнне было даволі трапным,
бо за Шпакам, хістаючыся і гудучы падобна бамбардзі-роўшчыкам, пікіравалі
некалькі падлеткаў.
– Як каго? – Здзівіўся Каробка
і ўпэўнена дадаў: – Бабу.
– Баба ж таго… Мѐртвая. Нябожчыцу вы трахалі, Каробка. – Спакойна
паведаміў Шпак.
– Ды што ты гоніш! – З
дрыжыкамі ў голасе запярэчыў Іван. – Мінут дваццаць таму яе Кры-вы пірдоліў.
Казаў, што яна аж храпела ад кайфу.
– Дурань ты, Яшчык. І Крывы
твой такі ж мудзіла. Падыхáла баба, а вы, лохі, думалі, што кайфуе.
Карацей, сушы сухары, Яшчык! Крымінальны кодэкс, артыкул сто пятнаццаць, частка
першая.
Пасля гэтых слоў, асабліва
пасля ўпамінання крымінальнага кодэксу, мой хрыбетнік задры-жэў і абсыпаўся ў
ахаладзелыя апорна-рухальныя канечнасці.
Заслона ўпала. П’еса была
бліскуча завершана. На начной лініі да раніцы застаўся ляжаць халодны жаночы
труп.
Што было далей, я помню
туманна. Здаецца, было нейкае броўнаўскае гойсанне па мікрара-ѐне ў спадзяванні знайсці хаця б якое выйсце з бяды,
якая звалілася на мае кволыя плечы. Але што мог прыдумаць падлетак, ахоплены
жахам першага сэксуальнага пазнання.
Крыху супакойвалі дзве
абставіны. Па-першае, я з’явіўся на лініі, калі аб’ект сэксуальнага
дамагальніцтва ўжо быў зусім халодным да любоўных асалодаў. Па-другое,
распачатая крыміналь-ная справа па факце забойства грамадзянкі (я так і не даведаўся
яе прозвішча) давала мне шанец не ўдзельнічаць у ненавіснай першамайскай
дэманстрацыі.
Наступным днѐм пад канец першага ўрока ў класны кабінет завалілася
міліцэйская брыгада. У яе ар’ергардзе калыхаўся дырэктар школы Іван Філімонавіч
Швырок.
Самае
дзіўнае было ў тым, што называлі яны менавіта тых, хто ўдзельнічаў у той оргіі.
Я не стаў выключэннем. І спакойна пачаў збірацца, калі міліцэйскі начальнік
тыцнуў у мой бок агрыз-кам хімічнага алоўка.
У закрытым газіку было цѐмна і задушна. Мы, моўчкі прыціснуўшыся плячом да
пляча, ся-дзелі на яго мулкіх услонах. Наперадзе была невядомасць і
непазбежнасць часткі першай артыку-ла сто пятнаццага.
А за вакном гаспадарыла вясна.
“Вясна трывог нашых” праціскалася цѐплымі
праменямі ў закратаванае вакно міліцэйскай машыны. Ёй, гэтай непазбежна
пераможнай вясне, было глыбока чыхаць і на крымінальны кодэкс з усімі яго
артыкуламі і часткамі, і на нашу будучыню, і на жано-чы труп, які ўжо перавезлі
ў трупярню…
Хутка, седзячы ў паўзмрочным
кабінеце, дзе ў слоіку з-пад марынованых агуркоў бярозавай галінкай зелянела
тая ж вясна, я даваў паказанні занадта цікаўнаму і дапытліваму чалавеку –
след-чаму Чмырову. Спрабуючы падмануць яго дапытлівасць, я часта карыстаўся
выратавальным “Не помню”.
– Свабодны, – нарэшце сказаў
следчы і праехаўся прэс-пап’е па маім подпісе.
У другой палове наступнага дня
адбылося пахаванне памерлай. З-за цюлевай фіранкі свайго вакна я з цікаўнасцю
глядзеў, як жалобна галасіў натоўп і пралівала слѐзы
невялікім дажджом сум-нае неба вялікага шэрага горада. Было ў тым нешта
сімвалічнае. Спрадвечна рускае. Учорашняя бязмежная самадайка, забубенная
шалава, якая раней ці пазней скончыла б сваѐ жыццѐ гэткім жа чынам, раптам стала святой. О, гэтая
невынішчальная расейская жарсць узводзіць распуснікаў у святыя!
Праз некалькі дзѐн быў Першамай. Мае спадзяванкі на вызваленне ад
дэманстрацыі не спраўдзіліся. Наадварот, усе вінаватыя ішлі ў першых шэрагах
нагружаныя аксамітнымі колеру запеклай крыві сцягамі. Івану Каробку, які гучней
за ўсіх крычаў “Ура!” на вітальныя заклікі з начальніцкай трыбуны, і мне
даручылі несці транспарант, які патрабаваў чыѐйсьці
свабоды.
– Да здраўствует совецкая
маладзѐж! – неслася з трыбуны.
– Урааааааааа! – расцягваючы
канчатак магутным дыяпазонам свайго голасу, адказваў Іван.
Магчыма, Каробкіна рвенне было
прыкмечана. На судовым паседжанні, якое адбылося праз месяц, Івану далі два
гады і тое ўмоўна. Па дзесяць зарабілі двое добрых мужычкоў, што перадалі сваю
“каханку” ў рукі маладых сэксуальных рэвалюцыянераў. Некага з маіх аднакласнікаў
пакара-лі вымовамі. Я атрымаў вымову па камсамольскай лініі і добрую лупцоўку ў
сваім закутку ад бацькі.
Паступова тая гісторыя
забылася.
Праз колькі год мне давялося
прысутнічаць на пахаванні, якое адбывалася на непрэстыж-ных гарадскіх могілках.
– Глядзіце, – паказала маці сваѐй сяброўцы запушчаную магілу з нахіленай тумбай.
Гарачы-ня і холад, снегапады і дажджы зрабілі сваю каварную справу, сцершы і
надпіс і фатаздымак той, што была пахаванай пад пабляклай пяціканцовай зоркай.
Той, што ледзве не стала маім першым сэксуальным адкрыццѐм. Той, што пралегла нейкай сімвалічнай лініяй па маім
лѐсе. Лініяй, што аддзяліла мяне ад самага яркага
перыяду майго жыцця – дзяцінства.